Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2022

Cвята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Святкаванне Міжнароднага Дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай установы адукацыі, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. І гэты год не стаў выключэнням. 19 лютага прайшло свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, якое была праведзена разам з бібліятэкарам Тупічынскай СБ Зайцавай К.І.. Пачалося свята песняй “Родныя вобразы”. На мерапрыемстве прагучалі вершы беларускіх паэтаў, песні на беларускай мове. Вучні разгадвалі крыжаванкі, загадкі, патлумачвалі прыказкі і прымаўкі. Прагучалі цудоўныя словы беларускіх пісьменнікаў пра мову, пра яе ўзнікненне.

Людзі павінны трымацца роднага слова-таму, што яно – роднае, спрадвечнае, але не таму, што яно прыгажэйшае за гаворку суседзяў.

З вунямі 8 класа праведзена мерапрыемства “Гучы, гучы, гучы родная мова!...”, дзе вучні прадэманстравалі выразнае чытанне вершаў пісьменнікаў-землякоў: Алеся Пісьмянкова і Аркадзя Куляшова, якія з’яўляюцца юбілярамі 2022 года. Дзеці палічылі важным і неабходным выказаць павагу памяці песнярам Касцюкоўшчыны і не пакінуць без увагі іх творчасць, тую спадчыну, якую яны для нас пакінулі.

Разделы сайта