Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Палажэнне аб Савеце па харчаванню

I. Агульныя палажэнні:

1.1.   Савет па харчаванню з'яўляецца грамадскім органам, які ўзначальвае і каардынуе ўсе кірункі па арганізацыі харчавання навучэнцаў і выхаванцаў.

1.2.   Савет па харчаванню збіраецца ў адпаведнасці з планам работы і па меры неабходнасці.

1.3.   Склад Савету на кожны навучальны год да 1 верасня зацвярджаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі.

1.4.   У склад Савета могуць быць уключаны прадстаўнікікіраўніцтва, настаўнікі, псіхолаг, сацыяльны педагог, прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, вучнёўскага самакіравання, прафсаюзнага камітэта, працаўнікі сталовай установы адукацыі.

1.5 У сваей дзейнасці Савет па харчаванню кіруецца заканадаўчымі і нарматыўнымі прававымі актамі РБ, органаў улады вобласці і раена, якія рэгламентуюць пытанні арганізацыі дзіцячага харчавання ва ўстанове адукацыі, а таксама сапраўднага Палажэння.

1.6 План работы Савета па харчаванню зацвярджаецца кіраўніком.

1.7    Непасрэднае кіраўніцтва Саветам па харчаванню ажыццяўляе намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці (выхаваўчая работа).

 

II. Мэты і задачы Савета

2.1.   Асноўная мэта работы Савета па харчаванні – стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць паўнавартаснае харчаванне навучэнцаў, як асноўнага фактара аховы іх здароўя.

2.2.   Практычнымі задачамі работы Савета з'яўляюцца:

-        выкананне санітарных гігіенічных нормаў і правілаў арганізацыі харчавання;

-        выхаванне ў дзяцей патрабавання ў клопаце аб правільным рэжыме і збалансаванасці свайго харчавання;

-        фарміраванне навыкаў культуры харчавання;

-        пошук новых форм арганізацыі харчавання навучэнцаў;

-        развіццё матэрыяльнай базы сталовай.

 

III. Асноўныя кірункі работы

3.1. Распрацоўка і складанне плана работы на навучальны год з улікам аналізу наяўных праблем і перспектывы ўдасканалення пытанняў харчавання навучэнцаў.

3.2.   Правядзенне паседжанняў Савета для разгляду запланаваных пытанняў і рашэння ўзнікаючых праблем з запрашэннем адказных асоб і спецыялістаў.

3.3.   Вызначэнне рэжыму работы сталовай, распрацоўка графікаў прыёму ежы кожным класам, зацвярджэнне яго дырэктарам.

3.4.   Вызначэнне разам з кіраўніцтвам установы адукацыі графіка дзяжурства па сталовай настаўнікаў і графіка кантролю за харчаваннем бацькоўскім камітэтам.

3.5    Забеспячэнне дыетычным харчаваннем дзяцей, якія маюць медыцынскія даведкі.

3.6    Правядзенне тлумачальнай работы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, па выхаванні культуры харчавання сярод навучэнцаў і бацькоў, рацыянальных асноў харчавання, прыцягваючы да гэтай работы ўсіх зацікаўленных.

3.7    Правядзенне анкетавання сярод навучэнцаў і іх бацькоў па вывучэнні попыту на гарачае харчаванне, разгляд і прыняцце іх прапаноў па паляпшэнню якасці харчавання.

3.8.   Арганізацыя нагляднай агітацыі па выпрацоўцы навыкаў культуры харчавання і здаровага ладу жыцця.

3.9    Садзейнічанне ўкараненню прагрэсіўных формабслугоўвання ў сталовай.

3.10  Правядзенне аглядаў, рэйдавых праверак арганізацыі і якасці харчавання навучэнцаў.

3.11  Ажыццяўленне кантролю выканання навучэнцамі графіка наведвання сталовай, выкананні дзяжурнымі функцыянальных абавязкаў падчас дзяжурства ў сталовай, якасць вядзення дакументацыі.

3.12  Забеспячэнне кантролю выканання санітарна-гігіенічных нормаў і правілаў на ўсіх этапах працэса арганізацыі харчавання навучэнцаў.

3.13  Занясенне прапаноў па развіцці матэрыяльнай базы сталовай.

3.14 Заслухванне вынікаў работы адказных за ўдасканаленне працэсу арганізацыі і якасці харчавання навучэнцаў.

 

IV. Вядзенне дакументацыі

Савет па харчаванніі вядзе наступную дакументацыю:

-        план работы Савета на навучальны год;

-        пратаколы паседжанняў Савета;

-        акты па праверцы арганізацыі харчавання, карткі (чэк-лісты) аналізу арганізацыі харчавання дзяцей;

-        метадычныя распрацоўкі і рэкамендацыі для педагогаў, навучэнцаў і бацькоў.

 

Разделы сайта