Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Край родной, я тебя воспеваю

Ва ўстанове адукацыі ў рамках абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» другога этапа «Раён адчыняе дзверы» з мэтай развіцця цікавасці і любові ў вучняў да прыроды роднага краю была аформлена і праведзена выстава для вучняў 6-11 класаў “Па роднаму краю з фотаапаратам”.

На фотаздымках захаваны восеньскі пейзаж, таму што восень – прыгожая і жывапісная пара года. Фотакарэспандэнты 8 класа падабралі самыя прыгожыя месцы Тупічына. Для перадачы настрою і фарбаў на фотаздымках, у гармоніі з прыродай размясціліся насычаныя зялёныя елі, прыгожыя блакіты рэк і азёр, дары лесу.

Удзельнікі выставы паспрабавалі зірнуць на чароўны свет прыроды вычыма фотакарэспандэнтаў, адкрыць сваё сэрца для ўспрымання прыгажосці.

Вучні зразумелі, што вельмі важна падтрымліваць прыроду і дапамагаць ёй, берагчы свой родны кут .

Фотавыстава “Па роднаму краю з фотаапаратам” прайшла ў атмасферы добразычлівасці, удзельнікі мерапрыемства атрымалі станоўчыя эмоцыі і новыя ўражанні.

Цудоўныя месцы, дзе я жыву душой…

“На Радзіму сонца свеціць бясконца,” – кажа народная прыказка. Сапраўды, кожны чалавек з любоўю і павагай ставіцца да Айчыны, нават калі жыве далёка ад яе. Бо Радзіма – гэта не толькі месца, дзе чалавек нарадзіўся. Гэта месца, дзе ён зрабіў першыя крокі, навучыўся размаўляць і ўпершыню пазнаў свет. Наш родны куток – невялікая вёска, якая знаходзіцца на маляўнічым прытоку Бесядзі. Вёсачка размясцілася ў баку ад дарогі. Магчыма, таму і мае назву – Тупічына, бо знаходзіцца ў тупіку.

З кожным годам наш край становіцца ўсё больш утульным і атрымаў ужо статус аграгарадка. Людзі тут жывуць працавітыя: вырошчваюць кветкі, садзяць маладыя дрэўцы, малююць на сваіх дамах узоры, робяць усё, каб пасёлак быў прыгожым і жывапісным.

Вёску з усіх бакоў акружылі невялікія ляскі. З сярэдзіны лета да першых замаразкаў ходзяць вяскоўцы ў грыбы. Якіх толькі грыбочкаў не знойдзеш тут! А калі пашчасціць, дык яшчэ і вавёрку або зайца можаш позіркам злавіць.

У маляўнічым месцы Тупічына ёсць крынічка. Вада ў ёй гаючая, крыштальная, прыемная на смак. Яна мае адну асаблівасць – летам яна сцюдзёная, а зімою – цёплая.

Наш аграгарадок радуе сваім багатым ураджаем яблычны сад. Летам заўсёды можна адарваць спелы яблык і атрымаць задавальненне ад кіславата-салодкага смаку. А ў самым цэнтры вёскі стаяць, як волаты, тры магутныя дубы. Вядома, што аднаму з іх ужо больш за 500 гадоў. Яго сапраўды можна назваць “Дуб-дзядуля”.

 Родны куток Тупічына славіцца не толькі прыгажосцю і маляўнічасцю. Тут шмат таленавітых людзей, якія прысвячаюць сваёй Радзіме вершаваныя радкі:

Хаджу па вуліцах галоўных…

Паветра, як з бярозы сок!

Ты станеш горадам цудоўным,

Тупічын – аграгарадок!

Аднавяскоўцы з любоўю і годнасцю пішуць аб месцы, дзе нарадзіліся:

Вёска Тупічына – родная вёска,  

Лепшай не ведаю я.

Тут сустракаю я зімы і вёсны,  

Слухаю спеў салаўя.

Вёска Тупічана… Здаецца, такі маленькі кавалачак Зямлі. Аднак у той жа час ён вельмі вялікі для тых людзей, якія маюць тут свае карані. Кожны чалавек павінен з павагай ставіцца да свайго роднага краю, шанаваць яго і берагчы для нашчадкаў, бо самае лепшае і дарагое месца ў свеце – гэта Бацькаўшчына.                                              

                                                Дар’я і Яўгенія Сталяровы.  

У рамках абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» другога этапа «Раён адчыняе дзверы» вучні 8 класа падрыхтавалі фотарэпартаж “Па роднаму краю з фотаапаратам”, які прысвячаюць сваёй малой радзіме – вёсцы Тупічына.

Зараз Тупічына – утульны, дзіўны па сваёй прыроднай прыгажосціаграгарадок. Жывапісныя пейзажы, чыстыя азёры і рэкі, гаючая крыніца, бясконцыя хвойныя лясы і бярозавы гай, толькі часам перарывістыя адзінокімі палямі, безумоўна паланяць і натхняюць кожнага, каму пашчасціла хоць раз пабываць у гэтых месцах.

У тым, што Тупічынскі край сапраўды казачна цудоўны, вы пераканаецеся, прагледзеўшы нашы фотаздымкі, дзе з любоўю адлюстраваны восеньскія куткі прыроды.

 

“Старыя дубы”

На фотаздымках можна пабачыць малахітавы лес. Ён з’яўляецца сапраўдным храмам прыроды, які знаходзіцца ў маляўнічым кутку вёскі. Удыхнеш лагоднага свежага паветра – і лёгкія адразу напаўняюцца прыемным пахам хвоі.

 “Таямніцы ранішняга лесу”

У рамантычную атмасферу акунаемся, гледзячы на водную роўнядзь прыгожага мясцовага возера.

“Туман на возеры”

За кожным кадрам – свая гісторыя. Нельга не спыніць увагу і не выпіць у летнюю спякоту жыватворнай, прыемнай на смак вады з мясцовай крыніцы.

 “Цуда-крыніца”

Наш фотарэпартаж – гэта погляд на прыгажосці роднай зямлі: бярозавы гай, раку Сураў, смачныя дары лесу.

“Сяброўкі”

“Масток праз раку Сураў”

 

“Казкі Тупічынскага лесу”

“Сляза каліны” 

Такія мілыя сэрцу куткі ёсць у кожнага чалавека. Ну як не любіць гэтыя мясціны?!  У мітусні будняў мы часам нe заўважаем прыгажосць роднай зямлі, да яе нібы прывыкаем, і яна становіцца для многіх штодзённай.  Як важна здолець  на секунду спыніцца, азірнуцца вакол і ўбачыць самыя патаемныя месцы свайго краю.

 

                    

Разделы сайта