Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Советы родителям

Подготовка детей к обучению в школе

Прапануем бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.

Затым звярніцеся да збораў ва ўстанову адукацыі ў гульнёвай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне маці разам з дачушкай могуць гатаваць ежу, размаўляючы па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім беларусам, раскажыце яму аб помніках архітэктуры вашага пасёлку, вёскі, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэў у парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе ў школу, вы убачыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Разделы сайта