Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2021

Літаратурны калейдаскоп “Роднай мовы пералівы”

Літаратурны калейдаскоп “Роднай мовы пералівы”, прысвечаны самаму значнаму скарбу чалавека — роднай мове. Першая старонка калейдаскопа называлася  “Адкуль яны родам?” Мова складаецца са слоў. Кожнае слова, як і кожны чалавек, мае сваю радаслоўную, сваю гісторыю. Удзельнікі зазірнулі ў краіну “Этымалогія”. Сярод юных моваведаў нямала кемлівых і эрудзіраваных. І пераканацца ў гэтым нам дапамагла старонка  “Падумай і адкажы!”, дзе былі прапанованы самыя розныя пытанні — і жартоўныя, і сур’ёзныя. На трэцяй старонцы  “Прыказкі і прымаўкі” дзеці і дарослыя адгадывалі вяселыя беларускія загадкі, тлумачылі беларускія прымаўкі і прыказкі, спрабавалі растлумачыць беларускія словы. Самыя кемлівыя атрымлівалі салодкі пачастунак. Старонка “Паспрабуй перакладзі” паказала, што мова вельмі складаная з’ява, што ў кожнай мове ёсць словы, якім няма адпаведнікаў у іншых мовах, якія нельга дакладна перавесці. Дзеці з вялікім задавальненнем да рускіх слоў падбіралі беларускія адпаведнікі.Падчас гульні "Назаві слова" навучэнцы з ахвотаю называлі словы на пэўную літару.  Таксама была аформлена тэматычная паліца  да дня роднай мовы  “Беларуская кніга для Вас”, наладжана выстава “Побыт нашых продкаў”, дзе былі прадстаўлены ўжо знаёмыя са старонак твораў школьнай праграмы збанок, гэблік, начоўкі і нш.  Дэманстравалася жаночая сукенка, пашытая з льнянога палатна натуральнага колеру і ўпрыгожаная арнаментам. І, канешне, традыцыйны абутак – лапці.  На працягу ўсяго свята гучала беларуская музыка, вершы выдатных майстроў слова. Прыемна, што цікавасць да роднай мовы ў грамадстве ўзрастае, што яе мы зараз можам пачуць не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, пазакласных мерапрыемствах, але і на вуліцы. 

Разделы сайта