Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.02.2019

Мерапрыемства “Падарожжа ў родную мову”

З мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў, любві да Радзімы, роднай мовы прайшло мерапрыемства “Падарожжа ў родную мову”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй паходжання свята, прачыталі вершы, прысвечаныя нашай роднай беларускай мове. Затым навучэнцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні, якая праходзіла ў выглядзе спаборніцтваў паміж дзвюма камандамі – камандай “Знатакоў” і камандай “Эрудыты”. Конкурс праходзіў у некалькі тураў: “Размінка”, “Беларускія асветнікі”, “Свет нашых продкаў”. Асабліва вызначыўся чацвёрты тур “Чароўны куфэрачак”, калі трэба было пазнаць па апісанні, якая рэч ляжыць у скрыні.Хочацца спадзявацца, што родная мова будзе не толькі сродкам зносін жывой повяззю пакаленняў, але і сродкам выяўлення душы, і знакам яго прысутнасці на зямлі.

 

 

Разделы сайта