Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.09.2022

Патрыятычная акцыя “Ліст аб Беларусі”

Ва ўстанове з 12 па 30 верасня прахадзіла патрыятычная акцыя па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення “Ліст аб Беларусі”. Гэта сумесны праект Генеральнай пракуратуры і Міністэрства адукацыі, які накіраваны на пашырэнне ўяўленняў дзяцей аб гістарычным прошлым нашай краіны, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, замацаванне ўяўленняў аб дзяржаўных і прыродных сімвалах Беларусі, на развіццё інтарэсу і павагі да дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, выхаванне пачуцця гордасці за сваю краіну, культуру талерантнасці.

У межах акцыі 30 верасня прайшоў тэматычны занятак для выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту на тэму “Ліст аб Беларусі”. Актавая зала была ўпрыгожана беларускімі сімваламі – калоссем, рушнікамі, кветкамі. Дзеці апрануліся ў нацыянальнае адзенне. Мерапрыемства пачалося з гутаркі выхавацеляў аб нашай краіне. Дзеці прынялі ўдзел у гульне “Трык-трак, гэта так”. З пачуццём гонару за сваю краіну выхаванцы слухалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. З дапамогай відэапрэзентацыі выхаванцы знаёміліся з дзяржаўнымі і прыроднымі сімваламі краіны, а потым размяшчалі іх на лісце аб Беларусі для дзяцей іншых краін. Выхаванцы падрыхтавалі музычныя нумары і вершы.

Дзеці даведаліся шмат цікавага і пазнавальнага аб сваёй краіне, яе сімвалах і гісторыі.

Разделы сайта