З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму ў маладога пакалення, дасканалага разумення пысінскага слова, выхавання сапраўднага грамадзяніна-патрыёта Айчыны, асобы творчай і духоўна багатай ва ўстанове адукацыі прайшла літаратурная кампазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Аляксея Пысіна. У час правядзення мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, з іх вуснаў гучалі вершы А.В.Пысіна “Дала мне маці гэту мову”, "Нізка над вадой схіліўся явар”, “Вяснянкі”. Навучэнцы даследвалі выхаваўчы патэнцыял майстра слова, а таксама адказвалі на пытанні віктарыны.

