З мэтай ушанавання памяці і выхавання павагі да вялікіх нацыянальных песняроў, выхавання любові да нашай Бацькаўшчыны, роднай мовы, абуджэння пачуцця гонару да геніяльных тварцоў і свой народ настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Емельянцавай В.М. было праведзена мерапрыемства “Роднай мовы пералівы”.
Удзельнікі свята падарожнічалі па Краіне беларускай мовы. Першы прыпынак “Песенны”. На ім гучалі прыгожыя беларускія матывы ў выкананні вучаніц 5 класа Шаршневай Дар’і і Азаравай Алісы. На другім прыпынку “Лёс мой, радасць мая – мова мая” вучні 6 класа чыталі вершы беларускіх песняроў. Прыпынка “Мультыплікацыйны” хлопчыкі і дзяўчынкі чакалі больш за ўсё. З вялікім задавальненнем на гэтым прыпынку ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі мультфільм “Піліпок”. Усіх уразіў прыпынак “Выцінанка – беларускі цуд”. Навучэнцы на хвілінку перанесліся ў цудоўны свет дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і даведаліся, з чаго пачыналася беларуская выцінанка. У госці да школьнікаў завітала сельскі бібліятэкар Зайцава К.І. і захапіла ўсіх прысутных гульнёй “Пагуляем у роднае слова”. На працягу падарожжа гучалі музычныя застаўкі: “Мой родны кут, як ты мне мілы”, “Спадчына” і іншыя.



