З мэтай выхавання павагі і любові да роднага краю, беларускай мовы, традыцый і звычаяў свайго народа, цікавасці да чытання мастацкіх кніг і твораў была праведзена літаратурная гульня-падарожжа на лепшага знаўцу беларускай літаратуры “Разумнікі і разумніцы”. У ходзе гульні ўдзельнікі адказвалі на розныя пытанні па беларускай літаратуры, удзельнічалі ў цікавых конкурсах “Расшыфруй выслоўе”, “Пазнай партрэт пісьменніка”, “Таямнічая скрыня”, “Прадоўжы твор” і іншыя. Найбольш кемлівай і эрудыраванай аказалася каманда “Музыкі”.
