Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.02.2017

Мерапрыемства “Вандроўка ў родную мову”

         Да Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай школе 18 лютага адбылося цудоўнае мерапрыемства “Вандроўка ў родную мову”. Арганізатарам гэтага свята з’яўлялася настаўніца беларускай мовы і літаратуры Емельянцава Вольга Міхайлаўна. Мэтай сустрэчы было далучаць вучняў да культуры маўлення, абуджаць цікавасць да гісторыі беларускай культуры, выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму. Была арганізавана выстава кніг пад назвай “Славутыя людзі Зямлі”. Вучні праглядзелі прэзентацыю-віктарыну “Назаві гарады Беларусі па фотаздымку”.

 

А таксама была праведзена прэзентацыя-гульня “Пазнай пісьменніка па партрэту”. Гучалі песні на роднай мове ў выкананні вучаніц 10-11 класаў. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы пра мілагучную цудоўную беларускую мову, паказалі пастаноўку народнай казкі. Нельга было не звярнуць увагу на вучняў, апранутых у традыцыйнае адзенне беларусаў.

 

Разделы сайта