Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.02.2026

Наведванне музея

25 лютага,з мэтай рэалізацыі пілотнага праекта, вучні 5 – 9 класаў наведалі Касцюковіцкі раённы краязнаўчы музей.

Навучэнцы прынялі ўдзел у музейным уроку “Сваімі словамі”, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Урок праводзіўся ў форме інтэрактыўнай гульні. Вучні падзяліліся на 3 каманды: “Роднае слова”, “Зоркі”, “Сябры”, і, паспрабавалі сябе ў розных намінацыях. Удзельнікі складалі словазлучэнні з рознымі часцінамі мовы, рабілі пераклад слоў з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс слоў, фразеалагізмаў. Цікава вучні апісвалі прадметы, з задавальненнем прыгадвалі аўтараў літаратурных твораў, разгадвалі крыжаванку. Падчас гульні ўдзельнікі праверылі веды па розных раздзелах роднай мовы, паўтарылі некаторыя літаратурныя творы.

Прадоўжылася экскурсія ў музей наведваннем залы прыроды і гісторыі Касцюковіцкага раёна. Навучэнцы з задавальненнме пазнаёміліся з прадстаўнікамі флоры і фауны раёна, разгледзілі экспазіцыі, прысвечаныя развіццю Касцюковіцкага раёна.

Разделы сайта