21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць.Беларуская мова — гэта душа нашага народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі. Гэта мова нашых продкаў, на якой яны спявалі калыханкі, расказвалі казкі і тварылі гісторыю.
Да гэтай даты з вучнямі пачатковых класаў у ДУА “Тупічынская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” была праведзена пазнавальная гульня “Роднай мовы пералівы”, мэта якой- фарміраванне павагі і цікавасці да беларускай мовы; задачы: развіваць інтэлектуальныя здольнасці навучэнцаў; выхоўваць уменне ўзаемадзейнічаць у працэсе пазнавальнай дзейнасці; садзейнічаць фарміраванню камунікатыўных навыкаў, творчага мыслення, пазнавальнага інтарэсу вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу.
У пачатку мерапрыемства настаўнік пазнаёміла навучэнцаў з інфармацыяй аб гісторыі ўзнікненя свята роднай мовы, з’ялення літар, адкуль пайшла наша родная мова, як правільна прывітацца і развітацца па–беларуску ў залежнасці ад часу дня, пра цікавы і багаты свет беларускага слова, пра самацветы роднай мовы. Затым дзве каманды “Несцерка ” і “Васілінка” прынялі ўдзел у конкурсах: “Адгадай загадку”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Скорагаворкі”, “Школьны дыктант”, “Наборшчыкі”.
Удзельнікі з захапленнем спаборнічалі ў веданні беларускай мовы: выконвалі цікавыя заданні, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, давалі агульную назву прапанаваным словам, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, на хуткасць і выразнасць прагаворвалі скорагаворкі. Усе добра папрацавалі і справіліся з заданнямі на выдатна, паказалі сваю кемлівасць і веданне беларускай мовы. За актыўны ўдзел рабяты былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.
У канцы мерапрыемства настўнік пажадала вучням: “Давайце ганарыцца нашай мовай, размаўляць на ёй, чытаць беларускую літаратуру і падтрымліваць беларускую культуру! Няхай кожны дзень будзе для нас днём роднай мовы!”





