З мэтай развіццця пазнавальнай актыўнасці вучняў, выхаванне ў школьнікаў пачуцця любові і гонару за беларускую літаратуру і культуру для навучэнцаў 5 – 10 класаў праводзілася гульня “Хто хоча стаць знатаком”. Мерапрыемства праходзіла ў некалькі тураў. Удзельнікі адказвалі на пытанні з розных галін мовазнаўства, літаратуры, гісторыі, культуры. Самымі цікавымі для вучняў аказаліся тур “Чорная скрыня”, у якім трэба было адгадаць па апісанні рэч у скрыні, і тур “Сем падказак”, у якім па апісанні вучні адгадвалі, пра якога вядомага дзеяча ідзе гаворка.
