1 сакавіка у межах шостага школьнага дня праведены мерапрыемствы з мэтай выхавання павагі да роднай спадчыны, да нацыянальнай культуры, фарміравання эстэтычнага густу навучэнцаў, цікавасці да прыгожага.
“Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!”
Якуб Колас
У конкурсе чытальнікаў “Мой родны кут…” прынялі актыўны ўдзел навучэнцы пачатковых класаў. На працягу мерапрыемства гучалі вершы Пятруся Броўкі, Якуба Коласа, Алеся Ставера, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Карызны, Уладзіміра Караткевіча і іншых пісьменнікаў нашай краіны. Прысутныя паслухалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родны край, пра нашу дзіўную беларускую мову, успомнілі імёны і іншых пісьменнікаў Беларусі.
Пасля падвядзення вынікаў конкурсу “Мой родны кут…” пераможцамі сталі Чарных Паліна, Базаеў Дзяніс, Фішар Арсеній, Казакова Анастасія, а астатнія вучні атрымалі дыплом за актыўны ўдзел.






Вучні 5-11 класаў удзельнічалі у літаратурнай гасцёўні “Святло далёкай зоркі”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Р.Барадуліна. У пачатку гасцёўні вучні праглядзелі відэафрагмент “Мы беларусы” (гучаў верш Р.Барадуліна “Мы беларусы”). Потым вучні нагадалі асноўныя этапы жыцця і творчасці паэта (з выкарыстаннем прэзентацыі). Падчас правядзення літаратурнай гасцёўні ўдзельнікі чыталі вершы Р.Барадуліна, напісаныя ім у розныя гады і прысвечаныя роднай хаце, роднай зямлі, прыродзе. Затым настаўнік пазнаёміў прысутных з творамі паэта, змешчанымі на кніжнай выставе, падрыхтаванай да мерапрыемства. Закончылася літаратурная гасцёўня відэапесняй “Трэба дома бываць часцей (на словы Р.Барадуліна).




