У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная, беларуская мова. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, важным святам для дзяцей і педагогаў. Таму сведчаць мерапрыемствы праведзеныя 18 лютага.
З мэтай фарміравання нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і любові да Радзімы, захавання мовы як культурнай спадчыны з вучнямі пачатковых класаў праведзена падарожжа “Роднай мовы пералівы”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй паходжання свята, з беларускімі асветнікамі, прачыталі вершы, прысвечаныя нашай роднай беларускай мове. Затым навучэнцы прынялі ўдзел у конкурсах: “Размінка”, “Загадкі”, “Рассыпаныя прыказкі”, “Перакладчык”, “Закончыце сказы”, “Шыфравальшчык”. Дзеці адгадывалі вяселыя беларускія загадкі, тлумачылі беларускія прыказкі, тлумачылі беларускія словы, з вялікім задавальненнем да рускіх слоў падбіралі беларускія адпаведнікі. Удзельнікі з гонарам расказывалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб. Далей вучні наведалі сельскую бібліятэку. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з лепшымі творамі беларускай літаратуры.





З навучэнцамі 5-11 класаў праведзена свята “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкаё кожнае слова”. Школьнікі з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася родная мова - жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб. Гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”, выстава “Пявучае слова роднай мовы”, дзе значную частку займалі кнігі пісьменнікаў – юбіляраў, беларускія вершы, загадкі і песні сёння гучалі з вуснаў педагогаў, бібліятэкара Тупічынскай сельскай бібліятэкі і вучняў школы. На мерапрыемстве былі прадэманстраваны вырабы з саломапляцення. Вучні з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з саламянымі цудамі таленавітага майстра Калтуновай Ларысы Васільеўны. Захаванне народных традыцый мае важнае значэнне. Удзельнікі свята пажадалі беларускай мове заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў, таму што мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.





